BE RU EN

Лік невыязных расейцаў перавысіў чатыры мільёны

  • 6.12.2020, 19:49

Семсот тысячаў чалавек былі ўнесеныя ў стоп-ліст толькі за апошні год.

Паводле звестак Федэральнай службы судовых прыставаў, лік расейцаў, якім забаронены выезд з краіны праз нявыплачаныя пазыкі, дасягнуў чатырох мільёнаў ста тысячаў. Семсот тысячаў чалавек былі ўнесеныя ў стоп-ліст толькі за апошні год, паведамляе svoboda.org.

Абмежаванне на выезд за мяжу ў якасці захаду пакарання для вінаваўцаў было ўведзенае ў 2005 годзе. Цяпер судовыя прыставы маюць права часова забараніць пакідаць краіну пры завінавачанасці ад 30 тысячаў рублёў, у выпадку пазыкі ў аліментах – ад 10 тысячаў рублёў.

Раней паведамлялася, што расейцы пратэрмінавалі 12.600.000 крэдытаў, узятых як у буйных банках, так і ў мікрафінансавых арганізацыях. Гэта рэкордны паказнік. Эксперты патлумачылі рэзкі рост пазык фінансавымі складанасцямі, якія ўзніклі ў грамадзянаў у перыяд пандэміі каранавірусу. З іх прагнозаў, да канца года колькасць пратэрмінаваных крэдытаў і пазык можа вырасці яшчэ на мільён. У гэтым выпадку кожная шостая пазыка ў Расеі будзе праблемнай.

Апошнія навіны