BE RU EN

У Менску затрымалі 79-гадовую жанчыну, якая перажыла Галакост

  • 6.12.2020, 17:31

У сталіцы праходзіць нядзельны марш.

Падчас акцыі пратэсту ў Менску затрымалі 79-гадовую Ларысу Соўсь, якая перажыла Галакост.

Пра гэта паведаміла ейная дачка журналіст Ганна Соўсь на сваёй старонцы ў Facebook.

«Затрыманая Соўсь Ларыса Сямёнаўна, 1941 года. Перажыла Галакост. Перанесла аперацыю на галаве. Зараз у Кастрычніцкім РАУС Менска», - напісала жанчына.

Пад публікацыяй яна дадала, што ўжо больш за тры гадзіны не можа звязацца з маці. У міліцыі таксама не даюць каментароў.

Апошнія навіны