Расейскае судна не дайшло да месца будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень-2»
- 6.12.2020, 16:21
Што пра гэта вядома.
На суботу, 5 снежня, было запланавана аднаўленне будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень-2». І спецыяльная баржа «Фартуна», якая павінна займацца будаўніцтвам, адправілася ў гэты ж дзень да месца работ, але неўзабаве змяніла кірунак руху.
Судна «Фартуна» выйшла з порта Вісмар, але пасля развязнулася назад у кірунку порта, паведамляе sprotyv.info.
Усяго судна пераадолела 26 кіламетраў ад порта. На 00:30 ночы 6 снежня «Фартуна» дадагэтуль знаходзіцца недалёка ад Вісмара.
На сайце Marinetraffic паказана новае месца прыбыцця судна - порт Растака. Зрэшты, гэта ўсё яшчэ далёка ад месца пракладкі «Паўночнага струменю-2».