BE RU EN

Украінцы з дапамогай турэцкіх дронаў Bayraktar TB2 узялі на прыцэл расейскія СПА ў Крыме

  • 6.12.2020, 14:26

Мяркуючы з далёкасці, робат знаходзіўся толькі за некалькіх кіламэтраў ад расейскіх пазіцый.

Украіна правяла паказальную дэманстрацыю магчымасцяў турэцкіх дронаў Bayraktar TB2. Набытыя ў Турцыі беспілотнікі здолелі праткнуцца праз расейскія СПА, якія абараняюць Крым.

Пасля таго як Украіна пачала актыўна выкарыстоўваць турэцкія ўдарныя беспілотныя лятальныя апараты Bayraktar TB2, выявілася, што прынамсі адзін з беспілотнікаў здолеў бесперашкодна ўвайсці ў паветраную прастору крымскага паўвострава і наблізіцца на адлегласць некалькіх кіламэтраў да пазіцыйнага абшару расейскай СПА, застаючыся пры гэтым незаўважаным. Звесткі пра гэта падае расейскае інфармацыйнае выданне «ANNA-News», паведамляе kavkazcenter.com.

Украінцы здалелі зрабіць здымак (а значыць зняць на відэа) з беспілотніка Bayraktar TB2. На пададзеным кадры выяўленая пазіцыя расейскіх сістэм СПА, якія нясуць дзяжурства ў Крыме. Гэты кадр быў зроблены падчас назіральнага палёту ўздоўж мяжы паўвыспы.

Акрамя таго, наяўнасць гэтага здымка, калі інфармацыя пацвердзіцца, азначае, што ўкраінцы з дапамогай турэцкіх дронаў ужо ўзялі на прыцэл расейскія сродкі СПА.

Спецыялісты пакуль што не могуць з упэўненасцю заявіць пра тое, пра якую менавіта расейскую сістэму СПА ідзе гаворка, але ўлічваючы шэраг здагадак, у прыцэле турэцкага ўдарнага беспілотнага лятальнага апарата магла апынуцца мабільная берагавая радыёлакацыйная станцыя загарызонтнага выяўлення з падвышанай схаванасцю «Предел».

Мяркуючы з далёкасці, робат знаходзіўся толькі за некалькіх кіламэтраў ад расейскіх пазіцый, што сведчыць аб тым, што яго набліжэнне расейскія радары банальна не заўважылі.

Апошнія навіны