BE RU EN

У Менску зноў пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам

  • 6.12.2020, 11:38

Таксама фіксуюцца цяжкасці з доступам у Telegram.

У Беларусі працягваюцца вулічныя акцыі пратэсту. 6 снежня пратэстоўцы плануюць прайсці нядзельным Маршам.

Чытачы Charter97.org паведамляюць, што ў Менску назіраюцца праблемы з мабільным інтэрнэтам у аператараў МТС, life :)

і А1.

Мабільныя аператары на ўказанне рэжыму Лукашэнкі адключаюць інтэрнэт на ўсіх апошніх масавых акцыях пратэсту.

Многія чытачы скардзяцца на праблемы ў працы Telegram: мэсэнджар у частцы карыстальнікаў працуе толькі праз VPN. Пры гэтым праблемы адчуваюць і абаненты «Белтэлекам», і мабільных аператараў сувязі.

Апошнія навіны