BE RU EN

«Польскае радыё»: У Беларусі не спыняюцца пратэсты

  • 5.12.2020, 20:35

У суботу прайшлі чарговыя акцыі пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі.

Сотні прыхільнікаў перамен зладзілі ў суботу, 5 снежня, дэманстрацыю ў мікрараёне Менска - Сухараве. Як паведамляе карэспандэнт «Польскага Радыё», у парку Горкага прайшла акцыя супраць гвалту. Невялікія пратэсты прайшлі і ў Гародні.

Прыхільнікі перамен працягваюць вывешваць бел-чырвона-белыя сцягі на жылых будынках, дрэвах і грамадскіх аб'ектах.

На заўтра зноў абвешчаныя Маршы пратэсту. Традыцыйна па нядзелях у Беларусі праходзяць самыя маштабныя акцыі пратэсту.

Пратэсты ў Беларусі пачаліся 9 жніўня пасля апублікавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, «пераможцам» якіх, паводле афіцыйных звестак, стаў Лукашэнкам. Еўразвяз назваў беларускія выбары сфальсіфікаванымі.

Апошнія навіны