BE RU EN

Якім будзе надвор'е ў нядзелю

  • 5.12.2020, 19:54

Прагноз сіноптыкаў на некалькі дзён.

6 снежня надвор'е ў краіне будзе фармаваць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Сярэдняй Волгай, піша сайт pogoda.by.

Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы будзе вагацца ад -7°С на ўсходзе да +5°С на захадзе краіны; максімальная ўдзень складзе -4.. +3°С, у паўднёва-заходніх раёнах +4.. +6°С.

7 снежня захаваецца ўплыў перыферыі антыцыклона, пры гэтым на тэрыторыю нашай краіны пачне паступаць халоднае кантынентальны паветра. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, у асобных раёнах на захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы -1..- 8°С, па ўсходзе да -10°С; максімальная тэмпература днём 0..-6°С, у крайніх заходніх раёнах да +2°С.

Апошнія навіны