BE RU EN

Арганізуйся! Супраціўляўся! Не здавайся!

  • 5.12.2020, 18:30

Беларусы падтрымалі бубнача, які задаваў рытм нядзельным маршам.

Усю восень пратэстныя маршы беларусаў суправаджала група бубначоў. Іх выступы сталі сімвалам нядзельных акцый. Усё спынілася ў пачатку лістапада, калі групу музыкаў затрымалі. Дагэтуль пад вартай застаецца бубнач Аляксей Санчук. На хлопца завялі крымiнальную справу, цяпер яму пагражае да трох гадоў турмы. Беларусы запусцілі флэшмоб у падтрымку бубнача, піша Telegram-канал «Баста!»

«Мы, жыхары раёна Шарыкі, як і бубнач Аляксей Санчук, не прафесійныя музыкі. Аднак гэты рытм мы адбіваем, патрабуючы вызвалення Аляксея, палітвязняў і ўсіх хто затрыманы паводле адміністрацыйных і крымінальных палітычных спраў!» - піша Telegram-канал.

Апошнія навіны