BE RU EN

Арменія і Азербайджан узгаднілі абмен палоннымі

  • 5.12.2020, 16:12

Абмен палоннымі павінен адбыцца ў фармаце «ўсіх на ўсіх».

Азербайджан і Арменія дамовіліся правесці абмен палоннымі, якія былі захопленыя падчас нядаўніх баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху, піша «Новое время».

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у сваім відэазвароце 5 снежня. З ягоных слоў, абмен палоннымі павінен адбыцца ў фармаце «ўсіх на ўсіх».

Пашынян назваў такі абмен адной з галоўных задач Ерэвана пасля заканчэння баявых дзеянняў у гарачым рэгіёне. Ён дадаў, што абмен будзе тычыцца не толькі тых, каго ўзялі ў палон у апошнія месяцы, але і тых, хто трапіў у рукі супраціўніка раней.

«Вялікі выклік - вяртанне палонных. Хачу сказаць, што тут ёсць пэўны прагрэс. Фактычна, узгоднены прынцып абмену палоннымі «ўсіх на ўсіх». Трэба стварыць механізмы, каб калі ў будучыні стануць вядомымі новыя імёны, то з іх абменам не было б праблем», - заявіў Пашынян.

Акрамя таго, удакладніў ён, Арменія вывезла з Нагорнага Карабаха больш за 600 целаў загінулых, з іх больш за 500 праходзяць працэс ідэнтыфікацыі.

Апошнія навіны