Жыхары Гарадзенскай вобласці масава байкатуюць «камуналку»
- 5.12.2020, 14:07
Ні капейкі дыктатарскаму рэжыму!
Завінавачанасць жыхароў Гарадзенскай вобласці перад сістэмай ЖКГ складае 15,2 мільёна рублёў. Такую статыстыку прыводзіць «Гродненская правда».
Ні капейкі дыктатарскаму рэжыму!
З гэтай сумы амаль 3 млн - запазычанасць «серыйных нясплатнікаў» - грамадзян, якія не аплачваюць рахункі рэгулярна і працяглы час. Хто не аплаціў усё астатняе? У абласным ЖКГ разводзяць рукамі.
- Адсотак аплаты камунальных паслуг па ўсёй Гарадзеншчыне ў кастрычніку гэтага года склаў 99%, - сцвярджае Святлана Кажэўнікава, намесніца дырэктара ў эканоміцы абласнога ЖКГ. Маўляў, на заклік масава не плаціць за паслугі ЖКГ ніхто не адрэагаваў.
Але 12 млн запазычанасці за «камуналку» кажуць самі за сябе: людзі адрэагавалі на заклік масава не плаціць за паслугі ЖКГ. Да таго ж, калі верыць чыноўнікам, атрымаецца, што гэтая гіганцкая сума на сумленні ўсяго толькі 1% аплатнікаў.
Агенцтва «Минск-Новости» нядаўна паведамляла, што менчукі запазычыліся за нададзеныя жыллёва-камунальныя паслугі амаль 9 млн рублёў.