BE RU EN

«Кожная з нас магла стаць Крысцінай»: Магутная акцыя ў парку Горкага

  • 5.12.2020, 13:47

Жанчыны Менска выступілі супраць гвалту і беззаконня карнікаў.

На парэнчах моста ў менскім парку Горкага з'явілася жаночае адзенне з чырвонымі плямамі і нашытымі жоўтымі зоркамі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Нас збіваюць, даюць суткі і велізарныя штрафы, але мы ўсё роўна ёсць. Мы сталі нябачнымі, але нас усё адно большасць.

Жанчыны Менска выступаюць супраць гвалту і беззаконня карнікаў. Мы баімся таго, што кожная з нас можа стаць ці ўжо стала наступнай Крысцінай, але ў нас дастаткова адвагі змагацца за свой голас і адстойваць сваю годнасць!» – кажуць арганізатары акцыі.

Нагадаем, што на днях швэдскі партал ETC.se. апублікаваў жудасную гісторыю пра згвалтаванне лукашысцкімі сілавікамі беларускі Крысціны (пад такім псеўданімам яе схавалі журналісты).

Апошнія навіны