BE RU EN

Медыкі высветлілі, як наяўнасць сабакі ў доме ўплывае на заражэнне каранавірусам

  • 5.12.2020, 13:07

Медыкі высветлілі, як наяўнасць сабакі ў доме ўплывае на заражэнне каранавірусам

Навукоўцы з універсітэта Гранады і іх калегі з андалузскай школы грамадскай аховы здароўя прыйшлі да высновы, што рызыка заразіцца COVID-19 ва ўладальнікаў сабак значна вышэйшая, чым у людзей, якія не трымаюць дома жывёлаў. У даследаванні ўдзельнічалі дзве тысячы жыхароў Гішпаніі, піша orthodox.od.ua.

Паводле звестак аўтараў даследавання, шпацыры з сабакам павялічвалі рызыку заражэння каранавірусам на 78%. Адна з аўтарак даследавання, прафесарка Крысціна Санчэс Гансалес адзначыла, што яшчэ не атрымалася вызначыць прычыну падвышанай рызыкі інфекавання. Беручы пад увагу недахоп рэсурсаў для дыягностыкі захворвання ў людзей, магчымасць тэставання жывёлаў здаецца малаверагоднай.

Навукоўцы выказалі здагадку, што свойскія гадаванцы могуць станавіцца пераносчыкамі каранавірусу пры кантакце з заражанымі паверхнямі ў грамадскіх месцах. У сувязі з гэтым даследнікі рэкамендавалі ўжываць да свойскіх жывёлаў прафілактычныя захады падчас і пасля кожнага шпацыру.

Апошнія навіны