BE RU EN

Нашы героі

  • 5.12.2020, 11:32

Страйк набліжае канец гэтага рэжыму.

Учорашні дзень парадаваў колькасцю працоўных, якія далучыліся да агульнанацыянальнага страйку, піша тэлеграм-канал «Рабкор».

Вось людзі, якія здзейснілі гэты смелы і годны ўчынак:

Тры супрацоўнікі ААТ «Нафтан» – Скіба Сяргей, аператар тэхналагічных установак, юрысконсульт Аляксандр Капшуль і аператар тэхналагічных установак Кунцэвіч Алег;

два супрацоўнікі ААТ «Беларуськалія» – Прывалаў Дзмітрый, горнарабочы вычышчальнага забою ПДУ-8 3РУ, і інжынер-канструктар кіравання аўтаматызацыі – Ляхаў Аляксандр;

таксама да страйку далучыліся майстар СГЭ Салігорскага водаканала Крыж Сяргей і смелая супрацоўніца ААТ «Полацк-Шкловалакно» – Каляда Людміла.

Захапляемся героямі! Далучайцеся да страйку, наблізім канец рэжыму!

Апошнія навіны