BE RU EN

Паліклінікі Гародні спынілі планавую дапамогу

  • 5.12.2020, 10:58

Раней планавую дапамогу для пацыентаў спынілі ў Менску.

У сувязі з неспрыяльнай эпідсітуацыяй для дапамогі пацыентам з каранавірусам і кантактным асобам у Гародні спынілі планавую дапамогу ў паліклініках. Пра гэта паведаміла мясцовая тэлевізія.

Лекараў-спецыялістаў, акрамя траўматолагаў і хірургаў, перавялі дапамагаць хворым з тэмпературай і падазрэннем на COVID-19.

Напярэдадні планавую дапамогу ў дарослых паліклініках спынілі ў Менску.

Апошнія навіны