BE RU EN

Якія курсы еўра і даляра выставілі абменнікі на выходныя

  • 5.12.2020, 10:20

Сітуацыя на валютным рынку Беларусі.

Партал tut.by паглядзеў, якія курсы валютаў на выходныя паставілі абменнікі.

Найвышэйшы курс продажу банкамі даляра – 2,63 рубля (Беларусбанк), а ніжэйшы за ўсё – 2,573 рубля (Тэхнабанк).

Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка могуць адрознівацца курсы валютаў.

Больш выгадна здаваць амерыканскую валюту ў Абсалютбанку – 2,566 рубля.

Курс продажу банкамі еўра вышэйшы за ўсё ў БПС-Ашчадбанку – 3,17 рубля, а ніжэйшы за ўсё – у Тэхнабанку (3,125 рубля).

Еўра выгадна здаваць у Абсалютбанку – 3,114 рубля.

Апошнія навіны