BE RU EN

Раман Бяссмертны: Забойца Героя Беларусі Бандарэнкі знаходзіцца ў Маскве

  • 5.12.2020, 10:17

На Плошчы Пераменаў у Менску адбыўся пераломны момант.

Паводле словаў былога амбасадара Украіны ў Беларусі Рамана Бяссмертнага, забойца менчука Рамана Бандарэнкі знаходзіцца ў Маскве, пра што ведаюць беларускія пратэстоўцы.

Пра гэта Раман Бяссмертны заявіў у каментары выданню Guildhall.

«У Беларусі адбыўся пераломны момант у росце антыкрамлёўскіх настрояў – гэта забойства Рамана Бандарэнкі. Гэта ключавы эпізод, бо забойца знаходзіцца ў Расеі, і беларусы пра гэта ведаюць, і яны разумеюць, што адбылося на самай справе. Таксама, хоць пра гэта маўчаць, беларусы ведаюць, што акрамя сілавікоў Беларусі іх збівае і расейскі спецназ, сярод якога некаторыя «адзначыліся» ў 2013 годзе ва Украіне – прадстаўнікі крымскага і мікалаеўскага спецназу», – заявіў палітык.

Раман Бандарэнка памёр увечары 12 лістапада ў рэанімацыі лякарні хуткай медыцынскай дапамогі ў Менску. У шпіталі ён правёў суткі. Туды яго даставілі з РУУС у несвядомым стане. Яго прааперавалі, але да вечару стан маладога мужчыны пагоршыўся, лекары канстатавалі смерць.

Рамана Бандарэнку затрымалі ў двары на Плошчы Пераменаў у Менску. Ён выйшаў разам з суседзямі пагутарыць з людзьмі, якія прыехалі зразаць бел-чырвона-белыя стужачкі. Адзін з прыезджых напаў на яго, збіў з ног, пасля чаго Бандарэнку панеслі ў мікрааўтобус.

У забойстве Героя Беларусі падазраюць людзей з найбліжэйшага атачэння Лукашэнкі – кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава і спартоўца-лукашыста Дзмітрый Шакуту.

У сеціве з'явіўся запіс іх тэлефоннай размовы, які пацвярджае дачыненне да нападу на Плошчы Пераменаў у Менску.

Апошнія навіны