BE RU EN

Пуцін прызначыў Чубайса на новую пасаду

  • 4.12.2020, 21:01

На новай пасадзе Чубайс не будзе мець статус дзяржаўнага службоўца.

Былога кіраўніка «Роснано» Анатоля Чубайса прызначылі спецпрадстаўніком прэзідэнта РФ у сувязях з міжнароднымі арганізацыямі. Адпаведны загад падпісаў Уладзімір Пуцін, паведамляе прэс-служба Крамля.

«Прызначыць Чубайса Анатоля Барысавіча спецыяльным прадстаўніком Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі ў сувязях з міжнароднымі арганізацыямі для дасягнення мэтаў устойлівага развіцця», - гаворыцца ў дакуменце.

Указ уваходзіць у дзеянне з дня яго падпісання.

Са слоў прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, на новай пасадзе Чубайс не будзе мець статус дзяржаўнага службоўца. «Анатоль Чубайс не будзе дзяржслужбоўцам, ён таксама не будзе з'яўляцца супрацоўнікам адміністрацыі прэзідэнта», - заявіў Пяскоў ТАСС.

Апошнія навіны