BE RU EN

З турмы вызвалілі экс-следчага Юшкевіча

  • 4.12.2020, 18:53

Яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Пасля следчых дзеянняў Яўгену Юшкевічу змянілі меру стрымання. Былы следчы цяпер з падпіскай аб нявыездзе, паведамляе «Белсат».

Яўгена Юшкевіча, былога следчага і актывіста праекта ByChange, вызвалілі з турмы. Пасля заканчэння следчых дзеянняў актывісту змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Юшкевіч - былы следчы, ён звольніўся са Следчага камітэта некалькі гадоў таму.

Праваабаронцы прызналі яго вязнем сумлення.

Яўгена Юшкевіча затрымалі 25 лістапада. Яго падазраюць у арганізацыі або ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Актывіста этапавалі ў СІЗА №1 на вуліцу Валадарскага ў Менску.

Раней знаёмыя Яўгена заўважылі, што пасля затрымання ізноў былі адноўленыя ягоныя месэнджары і сацсетка.

Апошнія навіны