BE RU EN

Еўрапейская краіна задумалася аб пераходзе на чатырохдзёнку

  • 4.12.2020, 18:34

На думку чыноўнікаў, гэта можа павысіць занятасць еўрапейцаў.

Міністэрства працы Гішпаніі задумалася аб пераходзе на чатырохдзённы працоўны тыдзень у краіне. На думку чыноўнікаў, гэта можа павысіць занятасць еўрапейцаў, піша Bloomberg.

Са слоў віцэ-прэм'ера Пабла Іглесіяса, урад разглядае магчымасць скарачэння рабочага часу. Ягоная заява прагучала праз некалькі дзён пасля таго, як гігант спажывецкіх тавараў Unilever абвясціў аб увядзенні пробнай чатырохдзёнкі для работнікаў у Новай Зеландыі. Такі захад патрэбны, каб павялічыць прадукцыйнасць працы.

Усякая прапанова для змены працоўнага тыдня ў Гішпаніі будзе прадстаўленая ўрадам у рамках сацыяльнага дыялогу з прафзвязамі і прамысловымі групамі.

Апошнія навіны