BE RU EN

Беларусы Кёльна далучылася да акцыі «0 праміле»

  • 4.12.2020, 15:42

Не забудзем, не даруем!

Беларуская дыяспара ў Кёльне далучылася да акцыі «0 праміле», паведамляе тэлеграм-канал МКБ.

«Згуба Рамана Бандарэнкі стала горам для ўсіх беларусаў і дагэтуль не ўкладаецца ў галаве. А хлусня сістэмы з нагоды гэтай гібелі знаходзіцца дзесьці за гранню жудаснасці і нялюдскасці.

Такой сістэме не месца ў нашай любай Беларусі, у нашым агульным доме.

Не забудзем, не даруем!», - заявілі ўдзельнікі акцыі.

Апошнія навіны