BE RU EN

ФСБ РФ паведаміла аб перастрэлцы на расейска-ўкраінскай мяжы

  • 4.12.2020, 12:56

Адзін чалавек забіты.

У Федэральнай службе бяспекі РФ паведамілі, што на мяжы Расеі і Украіны адбылася страляніна. Паводле версіі ведамства, трое невядомых са зброяй нібыта спрабавалі прарвацца ў Расею з тэрыторыі Украіны, заявілі ва ўстанове.

"На адцінку Памежнай управы ФСБ Расеі ў Белгародскай і Варонежскай вобласці 4 снежня памежным патрулём спыненая спроба парушэння мяжы з Украіны ў РФ трыма ўзброенымі невядомымі", - гаворыцца ў рэлізе.

У ФСБ заявілі, што ў выніку перастрэлкі з памежнікамі адзін з узброеных людзей быў забіты, двое ўцяклі.

"Пры спробе затрымання парушальнікі ўзброена супраціўляліся. У выніку ў адказ на агонь адзін з іх атрымаў раны, не сумяшчальныя з жыццём, двое ўцяклі на тэрыторыю Украіны", - дадае ФСБ.

Украінскія ўлады пакуль інцыдэнт ніяк не каментавалі. З Белгародскай і Варонежскай вобласцю РФ мяжуюць Харкаўская і Луганская вобласці Украіны, але дзе менавіта адбыўся інцыдэнт - пакуль невядома.

Украінская старана пакуль не каментавала гэтую інфармацыю.

Апошнія навіны