Партугалія плануе вакцынаваць 10% насельніцтва
- 3.12.2020, 20:48
Такую колькасць людзей плануюць вакцынаваць на першым этапе.
Урад Партугаліі спадзяецца вакцынаваць ад каранавіруса амаль 10% насельніцтва на першым этапе, які пачнецца ў наступным месяцы.
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».
Урад заявіў, што агульнанацыянальны план вакцынацыі будзе ажыццяўляцца добраахвотна і на бясплатнай аснове.
Прыярытэт будзе аддавацца асобам, старэйшым за 50 гадоў, у якіх ёсць такія захворванні як ішэмічная хвароба сэрца ці праблемы з лёгкімі. Прыярытэтнымі групамі будуць таксама супрацоўнікі аховы здароўя, прадстаўнікі войска і сектара бяспекі, а таксама жыхары дамоў састарэлых.
Першы этап вакцынацыі павінен адбыцца ў перыяд са студзеня да лютага. Аднак ён можа быць прадоўжаны да красавіка, калі будуць затрымкі.
Прышчэпкі будуць рабіць ў 1200 пунктах вакцынацыі ў медыцынскіх цэнтрах па ўсёй краіне.
На другім этапе вакцынацыі будзе прышчэплена блізу 2,7 мільёна чалавек.
Міністэрства аховы здароўя раней заявіла, што краіна набудзе 22 мільёны доз вакцыны супраць COVID-19 за 200 мільёнаў еўраў. Урад падпісаў пагаднення пра куплю вакцыны з вытворцамі CureVac, Pfizer-BioNTech, Moderna, Johnson&Johnson, Sanofi і GSK.