BE RU EN

Чэхія скасавала каменданцкую гадзіну і адкрыла рэстарацыі

  • 3.12.2020, 19:55

Прага ўважае, што прыйшоў час аслабіць карантын.

Як стала вядома сайту Charter97.org, сёння ў Чэхіі аслабілі карантын. З гэтага часу ў краіне пачалі дзейнічаць карантынныя паслабленні.

Між іншым, скасаваная каменданцкая гадзіна ў начны час.

Адкрыліся нехарчовыя крамы, дзе дапускаецца знаходжанне аднаго пакупніка на 15 кв.м.

Зноў запрацавалі рэстараны, хоць і з абмежаваннямі. За сталом могуць знаходзіцца 4 чалавекі. Агульная ўмяшчальнасць скарочана на 50%. Абслугоўванне кліентаў дазволена да 22.00.

Апошнія навіны