BE RU EN

На БелАЭС адключаны энэргаблок і спынены рэактар

  • 3.12.2020, 18:03

У Мінэнэрга адключэнне назвалі «планавым».

Рэактар першага энэргаблока Беларускай АЭС (БелАЭС) спынены, тэставанне сістэм прадоўжыцца да 11 снежня, паведаміла міністэрства энэргетыкі Беларусі.

«У рамках заканчэння этапу энэргетычнага пуску на БелАЭС ажыццёўленае планавае адключэнне першага энэргаблока ад энэргасістэмы, рэактарная ўстаноўка спыненая. Праводзіцца тэставанне ўсіх сістэм і абсталявання, якое будзе доўжыцца да 11 снежня», - гаворыцца ў паведамленні Мінэнэрга.

У Мінэнэрга так і не пракаментавалі паведамленні аб НЗ 30 лістапада, калі ў выніку экстранага скіду ціску былі разбураныя каўпакі клапанаў у паравым пакоі вагой некалькі соцень кілаграмаў.

Апошнія навіны