BE RU EN

Ксяндза Вячаслава Барка асудзілі на 10 дзён арышту

  • 3.12.2020, 18:00

Ксяндза асудзілі за плакат «Стоп лукашызм».

Ксяндза з Расонаў Вячаслава Барка асудзілі на 10 дзён арышту «за прапаганду нацысцкай сімволікі». Адбываць іх ён будзе ў Наваполацку, паведамляе nn.by.

За святара заступіўся Уладзімір Цэслер, аўтар плаката «Стоп лукашызм», які палічылі прапагандай нацызму, але гэта не паўплывала на прысуд.

Вячаслаў Барок служыць у Расонах. Гэта самая поўнач Віцебшчыны, глухі кут, адзін з самых маланаселеных раёнаў.

Ксёндз Вячаслаў - пробашч каталіцкай парафіі там. І вядзе ютуб-канал, а таксама піша ў сацсетках.

Пропаведзі пробашча Вячаслава Барка - аб тым, што адбываецца вакол нас. «Дакуль Бог будзе трываць катаванні сілавікоў над беларусамі?» - такая тэма за 11 лістапада, дзе святар Вячаслаў адказвае на пытанні прыхаджан і сваіх гледачоў пасля 8 лістапада, калі ў Менску за адзін дзень затрымалі больш за 1050 чалавек.

Раней былі пропаведзі «Агрэсія - адкуль бярэцца? Што кажа пра яе Касцёл і Бог. Лёс агрэсараў» і «Дыялог - найлепшае выйсце з усякага канфлікту».

Апошнія навіны