BE RU EN

Новай генеральнай сакратаркай АБСЕ стане Хельга Шмід

  • 3.12.2020, 14:29

На пасадзе яна прабудзе тры гады.

Прадстаўніца ФРГ Хельга Шмід будзе прызначаная новай генеральнай сакратаркай АБСЕ. Пра гэта заявіў у чацвер, 3 снежня, дзейны старшыня АБСЕ, прэм'ер-міністр, міністр еўрапейскіх і замежных справаў Албаніі Эдзі Рама на 27 пасяджэнні Рады міністраў замежных справаў АБСЕ, піша korrespondent.net.

"Я рады, што ў нас усё падрыхтавана для прызначэння новых кіраўнікоў. Генеральная сакратарка – Хельга Шмід, дырэктар БДІПЧ – Матэа Мекачы, прадстаўнік у пытаннях свабоды СМІ – Тэрэза Рыбейру, вярхоўны камісар у справах нацыянальных меншасцяў – Кайрат Абдрахманаў", – сказаў Рама.

Мандаты яны атрымаюць на найбліжэйшыя тры гады. Эдзі Рама выказаў упэўненасць у прафесіяналізме калег і заклікаў усіх дапамагаць ім.

Таксама ён заявіў, што арганізацыя мае патрэбу ў пісьменным кіраўніцтве, паколькі важна ўмацоўваць давер у АБСЕ, каб яна выйшла на якасна іншы ўзровень і была прыхільная тым прынцыпам, на якіх яна заснавана.

Апошнія навіны