BE RU EN

На пляцы бандыта Шакуты пад Менскам згарэў матацыкл

  • 3.12.2020, 11:50

Сам член АЗГ Лукашэнка хаваецца ад беларусаў.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў сувязі з пажарам на прысядзібным надзеле ў Менскім раёне, які належыць сям'і вядомага кікбаксёра Дзмітрыя Шакуты.

Аб узгаранні прыбудовы да прыватнага дома ў Менскім раёне ў МНС паведамілі раніцай 2 снежня. Ратавальнікі патушылі пажар, але пабудова і маёмасць, у тым ліку матацыкл, агнём знішчаны цалкам, паведамляе прэс-служба СК.

Распачатая крымінальная справа паводле артыкула «замах на наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, учынены агульнанебяспечным спосабам, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва вялікай суме».

Раней СМІ паведамлялі, што пажар адбыўся ў вёсцы Ельніца недалёка ад спартыўнага комплекса «Стайкі» ў Менскім раёне. Дом па вуліцы Кітаева належыць былой жонцы Дзмітрыя Шакуты. З неофицальных звестак яны ў разводзе прыкладна год.

Апошні час імя Шакуты часта згадваецца ў сувязі са смерцю Рамана Бандарэнкі, збітага да комы жыхара плошчы Пераменаў, якога з Цэнтральнага РУУС Менска ў такім стане даставілі ў шпіталь. Лекары, нягледзячы на ўсе намаганні, не змаглі яго выратаваць.

Дарэчы, пасля смерці Бандарэнкі Шакуту на публіцы ніхто не бачыў. Крыніцы тэлеграм-канала Нехта паведамілі, што бандыт-лукашыст з 13 лістапада хаваецца ў Расеі.

Апошнія навіны