BE RU EN

Заснавальнік PandaDoc: Беларусь стала таксічнай для ІТ

  • 3.12.2020, 10:54

Прадпрымальнік Мікіта Мікадо заявіў, што з Беларусі ўжо з'ехалі тысячы IT-спецыялістаў.

Беларусь стала «таксічнай для ІТ», удзельнікі рынку з'язджаюць з краіны, заявіў у Facebook заснавальнік ІТ-стартапа PandaDoc, у якім у верасні прайшлі ператрусы і арышты супрацоўнікаў, Мікіта Мікадо.

«Беларусь стала таксічнай для ІТ. Кампаніі і спецыялісты павольна, але дакладна пакідаюць краіну. Вядома, наша гісторыя толькі частка мазаікі, сабранай з гвалту, адключэння інтэрнэту, пасадкі іншых праграмістаў і г.д. Тым не менш, гэта частка істотная», - напісаў ён.

Са слоў Мікадо, яго кампанія збіралася наняць блізу 200 чалавек у другой палове 2020 і ў 2021 годзе. Аднак, адзначае прадпрымальнік, цяпер «найм замарожаны». Кампанія працягвае шукаць супрацоўнікаў, але ўжо ва Украіне, а таксама ў Польшчы і Партугаліі.

Апошнія навіны