BE RU EN

Знойдзена месца, дзе хаваецца датычны да забойства Рамана Бандарэнкі Шакута

  • 3.12.2020, 8:47

Член лукашэнкаўскай АЗГ пачаў хавацца з 13 лістапада.

Як паведамляюць некалькі крыніц тэлеграм-канала НЕХТА, зараз Дзмітрый Шакута, які падазраецца ў суўдзеле ў забойстве Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі, знаходзіцца на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, а менавіта ў вёсцы Папіна Калужскай вобласці. Там яго хавае ў сваёй сядзібе мільянер Віктар Драздоў на асабістую просьбу Генадзя Капшая (трэнера зборнай РФ у ММА). Да апошняга Шакута звярнуўся на наступны дзень пасля ўсім вядомых падзей. Тэрыторыю Беларусі Дзмітрый Шакута пакінуў 13 лістапада, ужо пасля смерці Рамана Бандарэнкі. У «гасцях» злачынец паводле сістэмы all inclusive, з нашых звестак, беспрасветна жлукціць.

Дарэчы, «сябры» знаёмствам з Дзімам адкрыта грэбуюць, таму так лёгка яго здалі. Ды і сам Дзмітрый, мабыць, не занадта разборлівы ў знаёмствах, калі яго так лёгка атрымалася залучыць да забойства чалавека.

Нагадаем, што ўчора на тэрыторыі прысядзібнага надзела Дзмітрыя Шакуты в ў вёсцы Ельніца Менскага раёна адбыўся пажар.

Апошнія навіны