BE RU EN

Беларуска 15 гадоў спявала оперныя арыі на вуліцы, а потым перамагла ў гішпанскім «Голасе 60+»

  • 28.12.2020, 21:34

Наіда Абановіч з'ехала з Беларусі ў Гішпанію 15 гадоў таму.

У другім сезоне гішпанскага аналага вакальнага конкурсу «Голас 60+» перамагла беларуска. Гісторыю распавядае «Вараг».

фотa: La Voz Antena 3/twitter

Наіда Абановіч нарадзілася ў Беларусі, вучылася ў Маладзечанскай музычнай вучэльні. Выйшла замуж, пераехала ў Баку, дзе скончыла кансерваторыю. У Беларусь Наіда Абановіч вярнулася ў 1989, праз вайсковыя дзеянні ў Нагорным Карабаху. Пасля смерці мужа жанчына з'ехала ў Гішпанію. 15 гадоў яна зарабляла на жыццё тым, што спявала оперныя арыі на вуліцах Пальма-дэ-Маёркі.

У другім сезоне La Voz Senior (так называецца гішпанскі конкурс) Наіда Абановіч выканала арыю з оперы «Валі» і застольную кампазіцыю з оперы «Травіята».

Перамагла беларуска паводле вынікаў галасавання гледачоў.

Апошнія навіны