BE RU EN

У вячэрні час пік Менск затрымаўся ў 9-бальных корках

  • 24.12.2020, 17:34

Асабліва абцяжараны рух у цэнтры сталіцы і па другім кальцы.

Перад вялікімі выходнымі ў вячэрнюю гадзіну пік на дарогах Менска ўтварыліся 9-бальныя заторы, піша tut.by.

Паводле звестак сэрвісу «Яндэкс.Коркі», асабліва абцяжараны рух у цэнтры сталіцы і па другім кальцы. Велізарны затор утварыўся на ўнутраным кальцы МКАД ад Ігуменскага тракту да вуліцы Казінца, а таксама на вонкавым кальцы МКАД каля развязкі з праспектам Незалежнасці.

Апошнія навіны