BE RU EN

У Гомелі абласны суд скасаваў адразу два арышты за маршы

  • 2.12.2020, 19:28

І такое бывае.

Абласны суд у Гомелі скасаваў два адміністрацыйныя арышты. Адзін з іх заменены на штраф, у другім выпадку справа накіраваная на новы разгляд, паведамляе «Гомельская весна».

16 жніўня С. Сілівончык з жонкай Вольгай удзельнічалі ў вулічным шэсці ў Гомелі, якое скончылася мітынгам на плошчы Леніна. Праз два месяцы, 16 кастрычніка, мужа і жонку выклікалі ў суд Навабеліцкага раёна, дзе суддзі Дар'я Аскерка і Арцём Манжос далі ім па 10 дзён арышту кожнаму.

Але адразу ў ІЧУ Сямёна і Вольгу не адправілі, і ў іх быў шанец на абскарджанне пастановы.

Пазней іх абодвух звольнілі з працы (яны працавалі ў Гомельскім аддзяленні БЧ).

2 снежня суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка скасаваў 10 дзён адміністратыўнага арышту Сямёну, замяніўшы яго на штраф сумаю 20 базавых велічынь (540 рублёў).

Пастанову суда пра арышт Вольгі Сілівончык скасаваў і адправіў на дапрацоўку абласны суддзя Васіль Бягун.

«Асоба В. Сілівончык суддзёй вывучана вельмі павярхоўна і звесткі пра яе не ўлічаны пры накладанні спагнання, так як, указаўшы, што яна раней не прыцягвалася да адказнасці і адсутнічаюць абставіны, што абцяжарваюць віну, суддзя прызначыў ёй практычна максімальнае спагнанне, ніяк не матываваўшы гэта ў пастанове», - такі вердыкт суда другой інстанцыі.

Апошнія навіны