BE RU EN

Да -8°С чакаецца ў Беларусі 3 снежня

  • 2.12.2020, 18:48

У чацвер будзе пераважаць воблачнае надвор'е.

Да 8 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 3 снежня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Уначы ў многіх раёнах, удзень месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных адцінках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, удзень на захадзе з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў марозу, удзень - ад мінус 3 да плюс 2.

Апошнія навіны