BE RU EN

Заблакаваны доступ да выдання «Медиазона. Беларусь»

  • 2.12.2020, 18:08

Выданне заклікае ўключаць VPN.

Доступ да рэсурсу mediazona.by абмежаваны - пра гэта паведаміла само выданне.

Выданне «Медиазона. Беларусь» было запушчанае 1 ліпеня 2020 года. Гэта праект расейскага інтэрнэт-СМІ «Медиазона», заснаванага ў верасні 2014 года ўдзельніцамі групы Pussy Riot Надзеяй Талаконнікавай і Марыяй Алёхінай. «Медиазона» факусуецца на асвятленні навін, аналітыцы, калумністыцы аб судовых, праваахоўных органах і пенітэнцыярнай сістэме, а таксама аб розных праявах пераследу грамадзян за іх палітычныя погляды.

Як напісала ў сябе ў тэлеграм-канале «Медиазона. Беларусь», доступ абмежаваны на падставе пастановы Міністэрства інфармацыі РБ.

«Пры спробе зайсці на сайт праз некаторых правайдэраў карыстальнікі бачаць белую паласу з тэкстам «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны», - гаворыцца ў паведамленні. - Іншыя правайдэры пакуль дазваляюць зайсці на сайт. Гэта значыць, што вы можаце свабодна пачытаць:

• даследаванне «Медиазоны», як сілавікі калечылі дэманстрантаў;

• перададзены на волю аповед Мікалая Дзядка пра тое, як з ім абыходзіліся пры затрыманні;

• што адбывалася на «Плошчы пераменаў» перад смерцю Рамана Бандарэнкі.

І іншыя тэксты, якія мы напісалі за некалькі месяцаў працы. Уключайце VPN і заставайцеся з намі».

Апошнія навіны