BE RU EN

У бізнэсоўца і палітвязня Васілевіча нарадзілася дачка

  • 2.12.2020, 17:52

Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА.

Аляксандр Васілевіч, які валодае рэкламным агенцтвам Vondel/Hepta, сайтамі kyky.org і The Village Беларусь быў затрыманы 27 жніўня і змешчаны ў СІЗА №1. Паведамлялася, што паводле крымінальнай справы праходзіла і ягоная жонка Надзея Зелянкова, прычым на той момант яна была на сёмым месяцы цяжарнасці. Сёння яна нарадзіла дачку. Аляксандр па-ранейшаму пад вартай, піша tut.by.

Радасную навіну аб нараджэнні дачкі ў сацсетках паведаміла сама Надзея. Дзяўчынку назвалі Уршуля. У сям'і ёсць таксама старэйшая дачка.

Апошнія навіны