BE RU EN

САЗ рэкамендавала насіць маскі ў памяшканнях пры немагчымасці дыстанцыявання

  • 2.12.2020, 17:37

Таксама маску трэба насіць у памяшканнях, дзе адсутнічае належнае праветрыванне.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) рэкамендуе насіць ахоўную маску ўнутры і па-за памяшканнямі, у тым ліку ў крамах, школах і на працы, калі няма магчымасці захавання дыстанцыі як мінімум 1 м, піша unian.net.

Таксама рэкамендуецца заўсёды насіць маску ў памяшканнях, дзе адсутнічае належнае праветрыванне. Рэкамендацыя распаўсюджваецца на дарослых і дзяцей, старэйшых за 12 гадоў, дзецям да пяці гадоў насіць маску не рэкамендуецца. Для ўзроставай катэгорыі ад шасці да 11 гадоў пастанову аб выкарыстанні маскі трэба прымаць з улікам сітуацыі з каранавірусам у канкрэтнай мясцовасці і ўменні дзіцяці правільна выкарыстоўваць маску, таксама трэба забяспечыць нагляд з боку дарослых.

Апошнія навіны