BE RU EN

Ва Украіне скасавалі «карантын выхаднога дня»

  • 2.12.2020, 15:11

Урад краіны ўпэўнены, што абмежавальныя захады далі свой плён.

Кабінет міністраў Украіны не будзе прадаўжаць карантын выхаднога дня, у будні і на выходных будуць дзейнічаць абмежаванні аранжавай зоны.

Пра гэта на пасяджэнні ўрада паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль, піша «Новое время».

«На выходныя і ў будні будуць дзейнічаць абмежаванні аранжавай зоны для ўсёй тэрыторыі краіны», - сказаў ён.

Са слоў кіраўніка ўрада Украіны, тры тыдні карантыну выхаднога дня далі «станоўчы эфект»: за папярэдні тыдзень было зафіксавана на шэсць тысяч менш выпадкаў заражэння каранавірусам, чым прагназавалася.

«Узмоцненыя захады на выходных крыху стабілізавалі сітуацыю і ў шпіталях, назіраецца выраўноўванне сітуацыі з занятасцю ложкаў, якая ўжо месяц трымаецца на сталым узроўні 27-28 тысяч», - сказаў Шмыгаль.

Апошнія навіны