BE RU EN

У Нямеччыне ўстаноўлены каранавірусны антырэкорд

  • 2.12.2020, 12:17

У краіне назіраецца пік эпідэміі.

Як стала вядома сайту Charter97.org са звестак Інстытута Робэрта Коха, у Нямеччыне за дзень ад COVID-19 памерлі 487 чалавек. Гэта абсалютны антырэкорд з пачатку эпідэміі ў краіне.

Таксама ўчора каранавірусам заразіліся 17 270 чалавек. Усяго ў краіне зафіксавана 1,084 мільён заражэнняў COVID-19.

Са звестак Інстытута вынікае, што з пачатку пандэміі 17 123 чалавек з COVID-19 памерлі, блізу 760 000 ачунялі.

Апошнія навіны