BE RU EN

Брытанія ўхваліла выкарыстанне вакцыны Pfizer ад каранавіруса

  • 2.12.2020, 10:53

Кампанія вакцынацыі можа стартаваць найбліжэйшыя дні.

Брытанія дала дазвол на выкарыстанне вакцыны ад каранавіруса, распрацаванай Pfizer і BioNTech, на сваёй тэрыторыі, паведамляецца на сайце BioNTech, паведамляе РБК.

Гэта першая краіна, якая ўхваліла вакцыну Pfizer і BioNTech для выкарыстання.

Кампанія вакцынацыі можа стартаваць найбліжэйшыя дні, у першую чаргу ў ёй возьмуць удзел людзі з груп рызыкі, адзначае выданне.

Апошнія навіны