BE RU EN

НЗ на БелАЭС: Міністэрства энэргетыкі прызнала «патрэбу карэктавання»

  • 2.12.2020, 10:19

Выкід пары пашкодзіў абсталяванне атамнай электрастанцыі.

На першым энэргаблоку БелАЭС для тэставання сістэм і абсталявання праведзены прадугледжаны праграмай выпрабаванняў скід пары, паведаміла прэс-служба Міністэрства энэргетыкі.

«У выніку выяўлена патрэба дадатковага карэктавання работы накрывак шумапаглынальнікаў пара», - гаворыцца ў паведамленні.

Варта адзначыць, што прэс-служба Мінэнэрга апублікавала гэта паведамленне ў сваім тэлеграм-канале 1 снежня а 21.36, а за дзве гадзіны да гэтага ў незалежных тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя аб тым, што напярэдадні на першым блоку АЭС была «няштатная сітуацыя, у выніку адбыўся экстраны скід ціску». Сцвярджалася, што «скід быў такой сілы, што развярнуў каўпакі клапанаў вагой на некалькі соцень кілаграмаў». Пры гэтым заяўлялася, што рэактар цалкам спынены.

Апошнія навіны