BE RU EN

Звольнены першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі

  • 2.12.2020, 9:44

Паўла Лёгкага адправілі ў Маскву.

Павел Лёгкі вызвалены ад пасады першага намесніка міністра інфармацыі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік урада Раман Галоўчанка.

- Савет міністраў Рэспублікі Беларусь пастанавіў: прызначыць у парадку пераводу Лёгкага Паўла Мікалаевіча дарадцам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка міністра інфармацыі, - гаворыцца ва ўказе, оапублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З 2003 да 2013 Лёгкі ўзначальваў прэс-службу Лукашэнкі. На пасаду намесніка міністра інфармацыі Лёгкага прызначылі ў студзені 2018 года, праз чатыры месяцы ён атрымаў падвышэнне і заняў пасаду першага намесніка.

Апошнія навіны