BE RU EN

Еўразвяз зацвердзіў трэці пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 16.12.2020, 12:37

Пад санкцыі трапілі 29 фізічных і сем юрыдычных асоб.

Трэці пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі зацверджаны камітэтам пастаянных прадстаўнікоў краін ЕЗ.

Пра гэта ў сваім Twitter напісаў журналіст радыё «Свабодная Еўропа» Рыкарда Ёзвяк. Пад санкцыі трапілі 29 фізічных і сем юрыдычных асоб.

Даведацца, каго канкрэтна закранулі санкцыі, мы зможам толькі заўтра, калі ў часопісе ЕЗ з'явіцца афіцыйная пастанова.

Апошнія навіны