BE RU EN

Стала вядома, у якіх умовах трымаюць Міс Беларусь Вольгу Хіжынкову

  • 1.12.2020, 21:05

Вольга Хіжынкова была затрыманая 8 лістапада.

Мадэль Вольгу Хіжынкову трымаюць на Акрэсціна ў камеры з бяздомнымі, у якіх поўна вошай. Пра гэта распавяла журналістка партала tut.by і газеты «Новы час» Аляксандра Квіткевіч.

1 снежня Квіткевіч выйшла на волю з ЦІП на Акрэсціна. Яе затрымалі 16 лістапада пасля маршу пенсіянераў, які яна асвятляла. Дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі і асудзілі на 15 содняў.

У ізалятары яна сядзела некалькі дзён з міс Беларусь-2008 Вольгай Хіжынковай. Са слоў Аляксандры, у адной з камер былі вошы ў матрацы, таму журналістка спала на лаўцы. З Хіжынковай яны штодня правяралі адна адну на наяўнасць вошай. Потым іх перавялі ў двухмесную камеру, дзе яны сядзелі ўчатырох. У гэтай камеры не працаваў туалет, з вокнаў дула, і ў выніку журналістка захварэла ангінай.

Вольга Хіжынкова была затрыманая 8 лістапада. Яе судзілі тройчы - кожны раз за ўдзел у акцыях. На волю яна павінна выйсці 11 снежня.

Апошнія навіны