BE RU EN

На Маршы суседзяў у нядзелю выйшлі ўсе раёны Менска

  • 1.12.2020, 20:37

Беларуска прарабіла неверагодную працу, паглядзеўшы блізу 500 відэа.

Падпісчыца тэлеграм-канала «Баста!» прарабіла неверагодную працу. Дзякуючы ёй мы цяпер можам убачыць у адным відэа, як гуляла ўся краіна ў гэтую нядзелю!

«Добры дзень, з нядзелі прагледзела блізу 500 відэа і фота з маршу, якія былі апублікаваныя ў вядомых ТГ-каналах, усё прааналізавала і змантавала адно відэа, што наглядна паказвае, што выйшлі УСЕ раёны Менска і вельмі шмат гарадоў па ўсёй нашай роднай Беларусі!

На мапе адзначыла пункту, дзе выйшлі беларусы. І гэта не ўлічваючы таго, што не ўсе тыя, хто «гуляў» былі заснятыя», - напісала беларуска.

Апошнія навіны