BE RU EN

Бiткойн пабіў рэкорд і набліжаецца да адзнакі $20 тысяч

  • 1.12.2020, 20:12

Папярэдні максімум быў зафіксаваны ў снежні 2017 года.

Сёння, 1 снежня, крыптавалюта біткойна (bitcoin) пабіла абсалютны рэкорд. На біржы кошт біткойна дасягаў 19,9 тысяч даляраў.

Пра гэта паведамляе BBC.

Паведамляецца, што катыроўкі біткойна на біржы Coindesk прабілі адзнаку ў 19,9 тысяч даляраў. На думку аналітыкаў, крыптавалюта працягне даражэць аж да 22 тысяч даляраў.

Адзначым, папярэдні максімум быў зафіксаваны ў снежні 2017 года, калі біткойн таксама гандляваўся на гэтых адзнаках. Тады катыроўкі рэзка выраслі за некалькі тыдняў, пасля чаго адбыўся абвал і біткойн патаннеў у шэсць разоў.

Курс біткойна пачаў расці ў сакавіку 2020 года на фоне пандэміі COVID-19.

Апошнія навіны