BE RU EN

У «ДНР» заявілі пра «адраджэнне» футбольнага клуба «Шахцёр»

  • 1.12.2020, 17:31

Невядомаму клубу прысвоілі назву сусветна вядомага ўкраінскага брэнда.

У акупаваным Данецку заявілі аб адраджэнні футбольнай каманды з назвай «Шахцёр».

«У Данецку вярнулі звыклую для футбольных фанатаў назву клуба ФК «Шахцёр», - пішуць сепаратысцкія СМІ.

Ідэю прысваення нікому не вядомай камандзе імя знакамітага ва ўсім свеце клуба акупанты растлумачылі «аднаўленнем гістарычнай справядлівасці», піша «Информационное сопротивление».

Таксама ўдакладняецца, што каманда з назвай «Шахцёр» ужо дэбютавала ў так званым зімовым першынстве «ДНР».

«Гэта брэнд нашай «рэспублікі», гэта брэнд Данбаса. Тут гуляюць выхаванцы ўжо «рэспубліканскіх» футбольных школ. Гэта значыць - нашы мясцовыя. Гэта той «Шахцёр», які быў яшчэ за Савецкім Саюзам», - заявіў так званы «генеральны дырэктар» фэйкавага ФК «Шахцёр».

Нагадаем, сапраўдны футбольны клуб «Шахцёр» з Данецка вымушаны быў пакінуць свой горад з пачаткам вайны на Данбасе ў 2014 годзе. Цяпер клуб месціцца ў Кіеве, рэгулярна выступае ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА і становіцца пераможцам усеўкраінскіх спаборніцтваў.

Апошнія навіны