BE RU EN

Pfizer і BioNTech падалі заяўку на адабрэнне іх вакцыны ў ЕЗ

  • 1.12.2020, 15:30

Іх прэпарат ад каранавіруса эфектыўны амаль на 95%.

Амерыканская кампанія Pfizer і нямецкая BioNTech прадставілі сваю вакцыну Covid-19 у Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў для ўмоўнага адабрэння, гаворыцца ў заяве кампаній у аўторак. У выпадку ўхвалы прэпарат стане даступным у Еўропе да канца года.

Раней кампаніі падалі запыт на экстранае выкарыстанне ў ЗША іх вакцыны ад каранавіруса COVID-19. Таксама гэта зрабіла кампанія Moderna.

Выканаўчы дырэктар кампаніі Pfizer Альберт Бурла (Albert Bourla) вітаў гэты запыт як «яшчэ адну ключавую вяху» ў сваіх намаганнях для змякчэння крызісу ў галіне аховы здароўя супольна з кампаніяй BioNTech, паведамляе DPA.

Іх вакцына была прызнаная эфектыўнай супраць Covid-19 на 95 адсоткаў у клінічных выпрабаваннях.

Апошнія навіны