BE RU EN

Дзве гісторыі

  • 1.12.2020, 12:06

Дачка задасць пытанне бацьку пасля перамогі.

Тэлеграм-канал «Баста!» распавёў дзве гісторыі, якія непазбежныя пасля рэвалюцыі:

«Праз пару гадоў пасля перамогі да вас падыдзе ваша дачка і скажа:

- Тата, сёння ў школе нам расказвалі пра Беларускую Рэвалюцыю. Я распавяла, што ты ў ёй удзельнічаў. А табе было страшна?

-Было, вядома. Але я больш баяўся, што ты будзеш жыць у той страшнай краіне.

Праз пару гадоў дачка амапаўца напіша яму ў турму ліст:

- Тата, як ты?

- Я вельмі сумую па табе, дачушка. Я вельмі шкадую, што слухаў тыя загады, што парушаў закон, я вельмі шкадую, што не бачу, як ты расцеш. Магчыма, аднойчы, калі я выйду, мы сустрэнемся з табой.

Гэтыя дзве гісторыі непазбежныя, - піша чытач. - Мы ўсім народам хочам, каб другой гісторыі не адбылося. Мы былі самымі трывушчымі. Мы нідзе не парушалі закон, абы другая гісторыя не паўтарылася. Але на тым баку не пачулі і калечылі нас, саджалі, гвалтавалі, забівалі.

Тата з АМАПа мог бы цяпер гадаваць сваю дачку. Навошта ён выконваў злачынныя загады, калі яго камандзір уцёк з краіны; а ягоная дачка засталася ў краіне без бацькі?»

Апошнія навіны