BE RU EN

1 снежня ў Беларусі будзе да +2 градусаў

  • 30.11.2020, 18:34

У аўторак будзе воблачна з прасвятленнямі.

Туман і галалёд чакаюцца месцамі па Беларусі 1 снежня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з прасвятленнямі. Уначы месцамі магчымы невялікі снег, удзень будзе без істотных ападкаў. Месцамі чакаюцца слабы туман і галалёд. На асобных адцінках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы 2-7 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, удзень - ад мінус 3 да плюс 2.

Апошнія навіны