BE RU EN

Мілаш Зэман патрабуе ад спецслужбаў інфармацыю аб дзейнасці расейскіх шпіёнаў

  • 30.11.2020, 15:35

Прэзідэнт Чэхіі патрабуе пазначыць імёны і дакладна апісаць аперацыі.

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман зацікавіўся дзейнасцю расейскіх спецслужбаў на чэшскай тэрыторыі. Пра гэта са спасылкай на тры крыніцы, у тым ліку высокапастаўленыя, паведаміла 30 лістапада irozhlas.cz (пераклад - gordonua.com).

Суразмоўцы радыёстанцыі распавялі, што Зэман папрасіў кіраўніка Інфармацыйнай службы бяспекі Міхаіла Кудзелку пазначыць імёны расейскіх шпіёнаў у Чэхіі, апісаць, якія аперацыі яны праводзяць, хто з грамадзян Чэхіі з імі супрацоўнічае і якія звесткі перадаюць.

Акрамя таго, кіраўніка дзяржавы цікавіць інфармацыя, звязаная з меркаваным адмываннем грошай расейскай арганізаванай злачыннасцю, пра што гаворыцца ў дакументах Управы ЗША ў барацьбе з фінансавай злачыннасцю.

Былы кіраўнік выведкі ÚZSI Францішак Бублан патлумачыў, што выкананне задачы Зэмана праблематычнае, бо гэта можа прывесці да раскрыцця крыніц спецслужбаў і паставіць пад пагрозу «мноства людзей і аперацый».

У чэрвені стала вядома пра пастанову ўрада Чэхіі выслаць з краіны двух расейскіх дыпламатаў. На гэты крок чэшскія ўлады пайшлі пасля апублікавання інфармацыі аб прыбыцці ў краіну расейскага дыпламата, які нібыта планаваў атруціць шэраг чэшскіх палітыкаў, у тым ліку мэра Прагі Здэнка Гржыба.

МЗС РФ накіравала Чэхіі ноту пратэсту, назваўшы інфармацыю пра спробу атручвання «абуральнымі і хлуслівымі інсінуацыямі». Пастанову аб высылцы ў МЗС РФ назвалі «хамскім учынкам» і звязалі тое, што адбываецца з сяброўствам Чэхіі ў NATO. Пазней у Расеі абвясцілі, што ў адказ вышлюць з краіны двух чэшскіх дыпламатаў.

Зэман з'яўляецца прэзідэнтам Чэхіі з сакавіка 2018 года, да гэтага ён узначальваў краіну ў перыяд 2013-2018 гадоў.

Апошнія навіны